Улады пачалі масавы ціск на сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

2010 2010-10-14T14:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Так, 5 кастрычніка намеснік дырэктара па ідэалогіі Бабруйскага шыннага камбіната Казлоў выклікаў на гутарку работніцу гэтага прадпрыемства Святлану Міхайлаўну Абраўнікаву. У час гутаркі ён прымушаў яе выйсці са складу ініцыятыўнай групы ў падтрымку Віталя Рымашэўскага. Пры гэтым ён пагражаў не працягнуць з ёй кантракт, які заканчваецца ў сакавіку наступнага года. “Падумайце, у вас двое дзяцей, што вам важней іх лёс або Рымашэўскі”, – заявіў чыноўнік. Ён даў ёй падумаць да наступнага дня і даць  адказ. Жанчына зараз у роспачы, яна баіцца страціць працу.

Як распавёў Вілейскі каардынатар БХД Іван Кандратовіч, да Дзяніса Галубовіча, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, прыйшоў незнаёмы мужчына.  Галубовіч разгубіўся і не спытаўся ў яго дакументаў, але, мяркуючы па метадах “працы”, хутчэй за ўсё гэта быў прадстаўнік КДБ. Чалавек у цывільным прымусіў Галубовіча напісаць заяву-адмову ад сяброўства ў БХД пад пагрозай таго, што ён будзе звольнены з дрэваапрацоўчага прадпрыемства і згубіць магчымасць утрымліваць сям’ю.

Падобныя выпадкі назіраліся ў Самахвалавічах (Менскі раён), Калінкавічах, Рэчыцы і Шклове. Таксама пагрозы прымяняліся да сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага ў Бабруйску Святланы Чылянковай, Ірыны Наумовіч, Аляксандра Дайнекі, Анастасіі Міхалап, Аляксандры С’янавай. Да ўсіх іх прыходзілі прадстаўнікі мясцовых адміністрацыяў і патрабавалі запоўніць нейкія анкеты, дзе яны адмаўляюцца ад подпісу заснавальніка Партыі БХД і сяброўства ў ініцыятыўнай групе Віталя Рымашэўскага. У якасці пагрозы яны намякалі на праблемы з працай на прадпрыемствах.

Па ўсіх гэтых выпадках ціску на заснавальнікаў БХД і сяброў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага БХД рыхтуе скаргу ў ЦВК і перадае інфармацыю сваім замежным партнёрам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international