viasna on patreon

Супрацоўнікі ўпраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці правялі ператрус і сканфіскавалі аргтэхніку аб'яднаньня "Партнёрства"

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага супрацоўнікі ўпраўленьня Камітэту дзяржбясьпекі па Магілёўскай вобласьці правялі ператрус у кватэры жыхаркі Магілёва, актывісткі незарэгістраванага аб’яднаньня "Партнёрства" Аксаны Закрэўскай і сканфіскавалі аргтэхніку. Пры гэтым яна заявілі, што ператрус праводзіцца паводле крымінальнай справы — абвінавачаньне ў паклёпе на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, аднак яны не патлумачылі, хто праходзіць па гэтай справе і якое дачыненьне да паклёпу мае спадарыня Закрэўская.
Абсталяваньне сканфіскавалі, бо падазраюць, што яна мае дачыненьне да публікацыяў, у якіх зьневажаецца прэзыдэнт. Аксана Закрэўская паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода, што "Партнэрства" зьліквідаванае, а сканфіскаваныя кампутары належаць асабіста ёй.
У гэты ж дзень у Быхаве абшукалі кватэру бацькоў Аляксея Купрэева, яшчэ аднаго актывіста ліквідаванага аб’яднаньня "Партнёрства". Ва ўпраўленьні КДБ адмовіліся камэнтаваць сітуацыю і заявілі, што з часам журналістам усё стане вядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства