Салігорск: Выбаркам не бачыць парушэння ў забароне на збор подпісаў у інтэрнатах

2010 2010-10-16T16:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інтэрнаты ўстаноў адукацыі ў Салігосрку апынуліся недаступнымі для ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў. Зборшчыкі подпісаў вырашылі абскардзіць дадзенае правапарушэнне, аднак Салігоская раённая выбарчая камісія палічыла дзеянні адміністрацый навучальных установаў правамернымі.

У афіцыйным адказе камісіі гаворыцца, што сябры ініцыятыўных групаў "абавязаны пры зборы подпісаў у інтэрнатах выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку інтэрнату ... Асаблівага рэжыму ў інтэрнатах пры зборы подпісаў выбаршчыкаў ... не прадугледжана".

Кіраўніцтва ж навучальных установаў забараніла "правядзенне палітычных акцый" у сваіх інтэрнатах. У прыватансці, дырэктар Салігорскага дзяржаўнага педкаледжу Т.М.Бародка ў сваім адказе спасылаецца на ўнутранную інструкцыю, якая забараняе наведванне інтэрнату староннімі асобамі. Забарону на збор подпісаў Бародка Т.М. таксама аргументуе ажыцяўленнем у памяшканнях інтэрнату навучальна-выхаваўчага працэсу - штодзённа да 22:00. Таксама дырэктар спасылаецца на тое, што каля 50% навучэнцаў, якія жывуць у інтэрнатах, з'яўляюцца непаўнагадовымі.

Рэакцыя пракуратуры на скаргі прадстаўнікоў ініцыятыўных групаў адносна забароны збору подпісаў у інтэрнатах на дадзены момант адсутнічае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international