viasna on patreon

Брэст: Сем пікетаў у адзін дзень і ў адным месцы

2010 2010-10-15T18:09:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-statkievich-1510.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экватар падпісной кампаніі па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адзначыўся прыездам у Брэст двух прэтэндэнтаў - Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Яны сустрэліся з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі ля ўваходу на цэнтральны рынак абласнога цэнтру.

Дарэчы, гэта тэрыторыя застаецца самай запатрабаванай у членаў ініцыятыўных груп. 15 кастрычніка, акрамя збору подпісаў у падтрымку Статкевіча і Уса, тут размясціліся пікеты і стэнды, дзе можна было падпісацца за Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Аляксандра Лукашэнку.

Сустрэча берасцейцаў са Статкевічам і Усам атрымалася шматлюднай і прайшла вельмі эмацыйна. Жыхары гораду задавалі прэтэндэнтам пытанні асабістага характару, жыва цікавіліся іх поглядамі на цяперашнюю сітуацыю ў краіне, актыўна ўступалі ў дыскусію.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства