viasna on patreon

Чашнікі: Збіраць подпісы за Алеся Міхалевіча замінае негатыўны імідж ягонага цёзкі

2010 2010-10-15T15:58:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chashniki-zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Т.Карызна збірае подпісы за А.Міхалевіча на ганках Чашніцкага райвыканкаму

Т.Карызна збірае подпісы за А.Міхалевіча на ганках Чашніцкага райвыканкаму

Былога старшыню Чашніцкага райвыканкаму завуць Анфім Міхалевіч. На апошніх выбарах у Палату прадстаўнікоў ён стаў дэпутатам і на ранейшым месцы ўжо не працуе. Але мясцовыя жыхары згадваюць гады ягонага кіраўніцтва як самыя няўдалыя ў жыцці раёна – і адмаўляюцца ставіць подпісы за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцкія выбары Алеся Міхалевіча.

Віцебская зборшчыца подпісаў Тамара Карызна, якая толькі вярнулася з Навалукомля, знаходзіцца пад вялікім уражаннем ад сустрэчаў з мясцовымі жыхарамі:

- Навалукомль хоць і горад, але раённага падпарадкавання, галоўная ўлада ў рэгіёне – гэта Чашніцкі райвыканкам. І людзі адразу прыгадваюць таго Анфіма Міхалевіча, які быў тут старшынём ў раённай “вертыкалі”. Маўляў, і калгасы разваліў, і ў Навалукомлі, дзе працуе вядомая Лукомская ДРЭС, жыцце пагоршала…Кажуць: “Можа, гэта сваяк нейкі? Бо наш старшыня дужа прабіўны быў – дык во і сваяка свайго ў прэзідэнты вырашыў уладкаваць. Не трэба нам такога прэзідэнта!” З аднаго боку, смешна слухаць такія разважанні. А з другога – сумна: гэта ж трэба пакінуць па сабе такую памяць, каб нават ні ў чым не вінаватага цёзку ўспрымалі як ворага!  

Зборшчыкам подпісаў за вылучэнне Алеся Міхалевіча даводзілася тлумачыць людзям, што гэта “іншы Міхалевіч”, ніякі не сваяк “іхнаму”. Але насцярога заставалася, і людзі старэйшага веку катэгарычна адмаўляліся падпісвацца. Подпісы часцей ставіла моладзь – тыя, каму ў часы кіравання былога старшыні райвыканкаму было няшмат гадоў, і для каго гэта прозвішча не асацыюецца з развалам раённай гаспадаркі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства