viasna on patreon

Ветка: Абвестка пра пікет – у раённай газеце

2010 2010-10-15T12:57:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/golas-vetk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая газета «Голас Веткаўшчыны» ў апошнім нумары надрукавала абвестку аб правядзенні ў райцэнтры пікету.  

У абвестцы падаецца інфармацыя пра тое, што ў суботу, 16 кастрычніка будзе арганізаваны пікет па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобаў, якіх прапаноўваюць для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты. Звяртае на сябе ўвагу тое, што гаворка ідзе менавіта пра "асобаў", а не пра аднаго патэнцыйнага кандыдата, пра якога заўсёды піша раённая газета. Паводле інфармацыі гомельскіх незалежных назіральнікаў, ніхто з апазіцыйных прэтэндэнтаў у Ветцы пікетаў не праводзіць. 

«Выбаршчыкам, якія пажадаюць прыняць удзел у пікеце, неабходна мець пашпарт РБ ці іншы дакумент, які сведчыць асобу». Цікава, па якім яшчэ дакуменце, акрамя пашпарту, можна будзе падпісацца за магчымага кандыдата? Удакладніць гэтыя звесткі было б больш карэктна з боку выдання - з тым, каб не ўвесці выбаршчыкаў у зман. Бо пералік гэтых дакументаў, паводле адпаведнай пастановы Цэнтрвыбаркаму, не вялікі: ваенны білет - для ваеннаслужачых тэрміновай службы, даведка ад органаў унутраных спраў – для асобаў, якія згубілі пашпарт.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства