Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае міжнародную супольнасьць выкарыстаць усе магчымасьці дзеля спыненьня рэпрэсіяў і палітычнага тэрору ў Беларусі

2006 2006-02-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З В А Р О Т
да міжнароднай супольнасьці і праваабарончых арганізацыяў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць беспрэцэндэнтнай хвалі ціску і запалохваньняў актывістаў грамадзянскай супольнасьці, якая пракаціліся 21 лютага 2006 г. па шматлікіх гарадах Беларусі.

Супрацоўнікі КДБ і міліцыі наладзілі ператрусы ў прыватных кватэрах і офісах грамадзкіх актывістаў у Наваполацку, Брэсьце, Магілёве, Жлобіне, Менску і іншых гарадах краіны. Пры гэтым канфіскоўвалася кампутарнае абсталяваньне, носьбіты інфармацыі, іншая тэхніка.

Фармальнай падставай для масавых ператрусаў і затрыманьняў актывістаў грамадзянскай супольонасьці выкарыстоўвалася Пастанова пракуратуры г. Менску аб правядзеньні вобыскаў у межах узбуджанай крымінальнай справы па ч. 1. арт. 367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Дзесяткі грамадзкіх актывістаў па ўсёй краіне затрыманыя і дапытаныя ў якасьці сьведкаў супрацоўнікамі КДБ. Пры гэтам людзі запалохваліся, на іх аказваўся непрыхаваны маральны і псіхалагічны ціск.

Масштабная акцыя запалохваньня беларускага грамадзтва з боку беларускіх уладаў адбываецца на фоне хлусьлівых, тэндэнцыйных матэрыялаў аб прадстаўніках беларускай дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў дзяржаўных беларускіх СМІ.
Такога псіхалагічнага тэрору ў Беларусі адносна беларускага грамадзтва не аказвалася са сталінскіх часоў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае дадзеныя дзеяньні ўладаў як агульнанацыянальную акцыю запалохваньня і ціску на грамадзянаў краіны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці, праваабарончыя арганізацыі выкарыстаць усе магчымыя міжнародныя механізмы і аказаць ціск на афіцыйныя ўлады Беларусі з мэтай спыненьня рэпрэсіўнай машыны рэжыму.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Мінск, 21 лютага 2006 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international