У судзе над Башурам абвешчаны перапынак да 15 кастрычніка

2010 2010-10-12T18:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bashura.jpg

У Савецкім судзе Менску працягваўся працэс над актывістам «Гавары праўду» Міхасём Башурам, якога абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў. Грамадзкая цікаўнасьць да працэсу не зьніжаецца.

Сёньня ў суд зноў прыйшло шмат актывістаў кампаніі «Гавары праўду», вядомых палітыкаў, журналістаў і сваякоў абвінавачанага. З раніцы суд працягваў вывучаць дакумэнты справы. Таксама бакі ўдакладнялі моманты, якія падаюцца спрэчнымі. Гэтак, прадстаўніца пракуратуры спадарыня Корнева яшчэ раз пыталася ў Міхася Башуры пра абставіны падачы ў банк даведкі, якую сьледзтва лічыць сфальшаванай. Паводле Міхася Башуры, гэтую даведку перадавала ў 514-ы філіял «Беларусбанку» ягоная жонка Натальля.

«У даведцы не хапала запісу, што дырэктар выконвае і абавязкі галоўнага бухгальтара. Пасьля таго, як жонцы ў банку ўказалі на гэта, яна прынесла даведку мне, я ўсё выправіў, як трэба, і яна зноў аднесла даведку ў банк».

Актывіст «Гавары праўду» кажа, што быў у ліку 6 гарантаў вяртаньня крэдыту, і гэтак сама, як астатнія гаранты, у банк з дакумэнтамі не зьяўляўся. Між тым, паводле сьледзтва, даведку, у якой быў значна перавышаны рэальны сярэднемесячны заробак, Міхась Башура адносіў у банк сам. Гэты момант можа істотна паўплываць на прызнаньне Башуры вінаватым альбо невінаватым.

Спадарыня Сідарэнка, адвакат, таксама зрабіла істотныя ўдакладненьні.
У судзе сёньня пачаўся допыт сьведак.
У суд сёньня таксама выклікалі супрацоўнікаў банку і выканкаму, якія, паводле сьледзтва, былі сьведкамі таго, ці прыносіў туды Міхась Башура фальшывую даведку.

Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак у працэсе да 15 кастрычніка і прапанаваў прадстаўніку пракуратуры і адвакату падрыхтавацца да выступу ў спрэчках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international