viasna on patreon

У Наваполацку супрацоўнікі міліцыі і КДБ праводзяць ператрусы на кватэрах мясцовых актывістаў апазіцыі

2006 2006-02-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага ў Наваполацку прайшла серыя ператрусаў на кватэрах мясцовых апазіцыйных актывістаў. Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін, ператрусы адбыліся на яго кватэры, кватэрах сябра Партыі БНФ Анатоля Каханчыка, актывіста Салдаценкі Дзяніса і ў прыватным офісе, які належыць мясцоваму праваабаронцу Зьміцеру Салаўёву.
Ператрусы адбываліся на падставе пастановы аб вытворчасьці вобшуку ў межах узбуджанай крымінальнай справы па ч.1 арт. 367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп у адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цікава, што санкцыя на вобшук была падпісаная пракурорам г. Мінска Старавойтавым, а сьледзтва па справе вядзе сьледчы пракуратуры г. Мінска Д. Скарабута.
Ператрусы праходзілі ў прыстунасьці панятых, у якіх Аляксей Трубкін пазнаў функцыянераў БРСМ з Полацкага ўніверсітэту, а таксама супрацоўнікаў КДБ, якія прыехалі з Мінску. Прадстаўнікоў сьпецслужбаў і міліцыю найперш цікавілі друкаваныя матэрыялы. Яны сканфіскавалі ў актывіста Трубкіна кнігі, газэты, пасьведчаньні сябра ТБМ і БНФ і іншыя матэрыялы.
Па словах супрацоўнікаў міліцыі ўсе матэрыялы будуць адпраўленыя ў Мінск “для разьбіральніцтва”.
На дадзены момант ператрус адбывецца ў прыватным офісе праваабаронцы Зьміцера Салаўёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства