Чарговы штраф за распаўсюд газеты «Витебский курьер»

2010 2010-10-12T17:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramniou.jpg
Віктар Рамнёў (фота Радыё Свабоды)

Віктар Рамнёў (фота Радыё Свабоды)

На 35 базавых велічынь (1 млн. 225 тыс. рублёў) аштрафавалі Віктара Рамнёва за «незаконны распаўсюд» газеты «Витебский курьер» (арт. 22.9 ч. 2 КаАП).

Такое рашэнне прыняў суд Лёзненскага раёна, разгледзеўшы адміністратыўную справу дырэктара прыватнага прадпрыемства «Витебский корунд», што выдае газету. Увесь наклад выдання (11 тысяч асобнікаў) суд пастанавіў канфіскаваць.

Як распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» юрыст Павел Левінаў, дапушчаны на працэс у якасці сведкі, суддзя Антаніна Афанасьева зачытвала рашэнне ў бадай пустой зале. Цягам слуханняў яна адхіліла практычна ўсе хадайніцтвы Рамнёва, і яго калегі пакінулі памяшканне на знак пратэсту. Перад гэтым своеасаблівы пратэстны перфоманс зладзіла ў судзе грамадская актывістка Хрысціна Шацікава, якая прыйшла на слуханні ў сукенцы, вырабленай з газеты «Витебский курьер».

Сведкамі з боку абвінавачання выступалі міліцыянты Лёзненскага РАУС, якія затрымалі Віктара Рамнёва 8-га кастрычніка. Прэтэнзіі з боку міліцыянтаў палягалі на тым, што расійскія выданні павінны мець адмысловы дазвол на распаўсюд у Беларусі, якога «Витебский курьер», зарэгістраваны ў Расійскай Фэдэрацыі, не мае.

Са свайго боку, Павел Левінаў даводзіў у судзе, што на распаўсюд іншых расійскіх выданняў - напрыклад, газеты «Спид-инфо» альбо часопіса «Лиза», такіх дазволаў не патрабуюць. У судзе юрыст заявіў, што прэтэнзіі да выдання палітычна матываваныя, бо інцыдэнты з затрыманнем газеты  мелі месца падчас мясцовых выбараў і зноў распачаліся менавіта цяпер, у перыяд прэзідэнцкай кампаніі.

Нагадаем, што 8 кастрычніка ў Лёзна (райцэнтр у Віцебскай вобласці) супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль, у якім сп. Рамнёў перавозіў з друкарні чарговы (35-ы) нумар незалежнай газеты «Витебский курьер».
Без тлумачэння прычын міліцыянты загадалі дырэктару прыватнага прадпрыемства «Витебский корунд», які выдае газету, ехаць з імі ў раённы аддзел унутраных спраў. Там у В. Рамнёва забралі 11 тысяч асобнікаў «ВК» і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Газету-спадкаемцу «Витебского курьера М» таксама не бяруць у распаўсюд (Копіі дакументаў)

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international