Бялынічы актывізаваліся: У раённай камісіі - першы назіральнік, у горадзе - першы пікет

2010 2010-10-12T16:40:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyrvich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Бялыніцкая раённая камісія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зарэгістравала ў якасці назіральніка мясцовага незалежнага журналіста Барыса Вырвіча. Па словах старшыні камісіі, начальніка ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірыны Фурсавай, Барыс Вырвіч стаў першым назіральнікам пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта. Ніякія іншыя асобы і арганізацыі пакуль не выказвалі жадання назіраць за дзейнасцю тэрытарыяльнай камісіі.

Барыс Вырвіч вылучыўся ў якасці назіральніка згодна заявы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі Бялыніцкага раёна, дзе будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць Бялыніцкая раённая камісія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Вось што распавёў спадар Вырвіч:

- Заяву выбаршчыкаў у Бялыніцкай раённай камісіі разгледзілі і зарэгістравалі адразу, усё было ветліва і карэктна. Адзінае, у чым бы я паспачуваў членам камісіі (дарэчы, як і супрацоўнікам райвыканкама, бо каміссія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў будынку Бялыніцкага райвыканкама), дык гэта ў тым, што ім даводзіцца працаваць у холадзе. Будынак райвыканкама да гэтага часу не ацяпляецца, хоць надвор’е ўжо даўно не нагадвае чэрвеньскае. У памяшканні вельмі халодна, пра санітарныя нормы і правілы можна нават не ўзгадваць, супрацоўнікі райвыканкама апранутыя ў паліто і курткі. Я сам не так даўно цяжка хварэў, думаю, што не здолеў бы працаваць у такіх умовах і некалькі гадзін.

Таксама сёння ў Бялынічах упершыню з пачатку кампаніі па вылучэнню кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’явіўся пікет па збору подпісаў. Пікет ладзілі каля будынку мясцовага універмага на вуліцы Савецкай сябры ініцыятыўнай групы дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Навошта ім спатрэбілась збіраць подпісы пасля таго, як Аляксандар Лукашэнка днямі заявіў, што подпісаў за яго вылучэнне сабрана больш, чым дастаткова, і прапанаваў збор подпісаў спыніць, абсалютна незразумела.

У бліжэйшы чацвер пікет па збору подпісаў у падтрымку Рыгора Кастусёва збіраюцца ладзіць у Бялынічах сябры яго ініцыятыўнай групы. Чакаецца, што малую радзіму наведае і будзе асабіста збіраць подпісы на пікетаванні сам патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Рыгор Кастусёў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international