У Магілёва з'явіўся новы інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс

2010 2010-10-11T16:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet-vojny.jpg

Дзвюхмоўны сайт арыентаваны ў першую чаргу на жыхароў абласнога цэнтру.

«Асноўная задача GORAD.BY — аб’ектыўна падаваць гарадскія навіны, звесткі аб падзеях у краіне і свеце. Мы працуем для людзей!», — заяўляюць стваральнікі сайта.

Сярод раздзелаў рэсурсу — «Краіна і свет», «Палітыка», «Фінансы», «Грамадства», «Здарэнні», «Вольны час», «Здароўе», «Спорт». Ёсць асобныя раздзелы відэа і фота. У «галоўных навінах» тэма выбараў сёння не прысутнічае. Але раздзел «Палітыка» бадай цалкам прысвечаны гэтай тэме, а ў раздзеле «Відэа» прапануецца рэпартаж з першых пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў. Зрэшты, як паведаміла ў гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» адна з аўтарак рэсурсу, магілёўская журналістка Ганна Ільіна, адкрыццё сайта супала з выбарамі выпадкова.

Па яе словах, з сайтам супрацоўнічаюць і студэнты, і прафесійныя журналісты. «Безумоўна, нам бы хацелася, каб сайт напаўняўся пераважна ўласнымі матэрыяламі. Спадзяемся, у перспектыве гэта атрымаецца», — кажа яна.

Нагадаем, што год таму Ганна Ільіна спрабавала зарэгістраваць у Міністэрстве інфармацыі газету «Магілёўскі час», але безвынікова.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international