Бяроза: ЦВК рэкамендуе райвыканкаму своечасова паведамляць пра выбарчыя мерапрыемствы

2010 2010-10-12T16:24:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі з Бярозы атрымалі адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі на сваю скаргу адносна таго, што ім  не паведамілі пра час правядзення паседжання прэзідыуму Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета па фармаванні раённай выбарчай камісіі.

У адказе за подпісам старшыні камісі Лідзіі Ярмошынай гаворыцца аб тым, што Выбарчым кодэксам не ўстаноўлены патрабаванні да парадку інфармавання мясцовымі выканаўчымі і прадстаўнічымі органамі пра дату, час і месца паседжання. Мясцовыя органы маюць права самастойна вызначаць спосаб і парадак інфармавання пра сваю працу па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Разам с тым паведамілі, што ЦВК рэкамендавала Бярозаўскаму райвыканкаму своечасова размяшчаць інфармацыю пра мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі пісьмова прасілі старшынь Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета паведаміць ім пра час паседжання.                                                        “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international