Бабруйск: Ад загадчыкаў інтэрнатаў патрабуюць не прапускаць ініцыятыўныя групы

2010 2010-10-12T13:55:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lacinski_siarzhuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Лацінскі, сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва

Сяржук Лацінскі, сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва

Вечарам 11 кастрычніка сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва спрабавалі патрапіць у інтэрнат № 15 БУК ДПАЖФ па вуліцы Ванцэці. На ўваходзе вахцёр паведаміла ім, што яны могуць збіраць подпісы ў фае інтэрната, а ўнутр прайсці ім нельга.

- Вахцёр спаслалася на загадчыцу інтэрната Тамару Віба, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Сяргей Лацінскі. – Таксама жанчына сказала, што загадчыкаў усіх інтэрнатаў Ленінскага раёна прадстаўнікі адміністрацыі збіралі на сходзе, дзе і агучылі патрабаванне не прапускаць ініцыятыўныя групы ўнутр.  

На думку Сяргея Лацінскага, такія абмежаванні сталі вынікам паспяховага збору подпісаў сябрамі ініцыятыўных групаў апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Ён мяркуе, што гарадскія ўлады такім чынам жадаюць перашкодзіць набраць ім патрэбную колькасць подпісаў.

Бабруйскія праваабаронцы спрабавалі датэлефанавацца да Тамары Віба, каб даведацца, хто канкрэтна агучыў такі загад. Але падначаленыя загадчыцу інтэрната да тэлефона не паклікалі - сказалі, што яна занятая і знаходзіцца ў паліклініцы.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international