Амаль усе патэнцыйныя кандыдаты выступаюць супраць смяротнага пакарання

2010 2010-10-11T17:15:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sm_suprac.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10-га кастрычніка – Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды мы правялі апытанне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, як яны ставяцца да існавання смяротнага пакарання ў нашай краіне і ці ёсць у іх перадвыбарчай праграме пункт пра адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Самым сціслым быў адказ Віталя Рымашэўскага: “Адмоўна”. Прапануем азнаёміцца з выказваньнямі іншых кандыдатаў, да каго змаглі дазваніцца:

Рыгор Кастусёў:

 -  Я адназначна і катэгарычна супраць смяротнага пакарання. Па-першае, забіраць жыццё ў чалавека – гэта не стасуецца з божымі законамі. У Беларусі ўжо былі выпадкі, аклі каралі памылкова невінаватых людзей. І такую памылку ўжо немагчыма выправіць. І ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах я буду настойваць на адмене такога пакарання ў нашай краіне: у маёй перадвыбарчай праграме такі пункт ёсць. Дакладней ёсць пункт, у якім гаворыцца, прывесці беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі міжнароднага права, у адпаведнасць з міжнароднымі еўрапейскімі стандартамі.

Яраслаў Раманчук

 -  Я неаднаразова падкрэсліваў на пікетах, у сваёй праграме, што цалкам раздзяляю вартасці і стандарты Рады Еўропы, фундаментальная вартасць якой – адмена смяротнага пакарання. Таму, безумоўна, калі я стану прэзідэнтам, мы адмовімся ад такой формы пакарання. Смяротнага пакарання не будзе ў нашай краіне. У маёй праграме ёсць пункт інтэграцыі ў Еўрапейскую прастору, г.з. сяброўства ў Радзе Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі і падпісанне дамовы аб вольным гандлі з Еўразвязам. Вось гэтыя тры рэчы ўзаемазвязаныя. Адмена смяротнага пакарання – гэта той стандарт, які мусіць быць і ў Беларусі. 

Мікалай Статкевіч:

-  Я адмоўна стаўлюся да смяротнай кары. Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, якая ўжывае гэты від пакарання. Я лічу, што жыццё чалавека нельга забіраць, нават самага закаранелага злачынцы. Смяротнае пакаранне – гэта такое ж забойства, але ўзаконенае. Да таго ж у нашай судовай сістэме існуюць дастаткова частыя судовыя памылкі. Я думаю, Беларусь павінна адмовіцца да смяротнага пакарання. На жаль, на дадзены момант па заканадаўству мы яшчэ не маем права распаўсюджваць нашую праграму. Калі з’явіцца праграма падрабязная, там гэты пункт будзе ўключаны. Але ў кароткую, сціслую праграму на адну старонку я не здолею ўключыць усе пункты, таму што гэтая старонка павінна адказваць на тыя пытанні, якія зараз хвалююць нашых выбаршчыкаў. На жаль, іх гэтая тэма хвалюе недзе ў 10-ую чаргу. 

Віктар Цярэшчанка

- Смяротнае пакаранне лічу неабходным адмяніць. І гэта справа народа – праз рэферэндум. Але неабходна зрабіць усё, каб растлумачыць жыхарам Беларусі, што гэта негуманна, жорстка. Стаўшы прэзідэнтам, я зраблю ўсё, каб смяротнае пакаранне было адменена праз стварэнне і ўзняцце гэтага пытання на ўсіх узроўнях Парламента, усіх галінах улады і абавязковае данясенне гэтай інфармацыі жыхарам нашай краіны, што наяўнасць смяротнага пакаранне цягне за сабой нечалавечнасць, негуманнасць. Мы не богі, каб вырашаць, ці пазбаўляць жыцця чалавека. Гэта перажыткі мінулых часоў, асабліва камунізма, таму што апошнія два выпадкі, калі расстралялі Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука, цяжка зразумець. У маёй перадвыбарчай праграме пункт пра адмену смяротнага пакарання ёсць.

Сяргей Рыжоў:

 -  Человек не имеет право распоряжаться, тем более отбирать жизнь другого человека. И я выступаю за отмену смертной казни, за смягчение мер ответственности за различные правонарушения, в том числе и уголовные, путем устранения причин для их совершения.

Дзмітры Ус:

-  Я супраць смяротнага пакарання. Але пытанне смяротнага пакарання зараз не актуальнае для нашых выбаршчыкаў у параўнанні з ростам кошту на газ. Кошты вышэй сусветных, тыя ж кошты на прадукты харчавання. А смяротнае пакаранне нікога не цікавіць. Шчыра кажучы, за ўвесь час майго дэпутацтва такога пытання мне яшчэ ніхто не задаваў.

Юры Глушакоў:

- Я стаўлюся адмоўна да смяротнага пакарання, але лічу, што ў выключных выпадках, як ваенны час, нейкае надзвычайнае становішча, на жаль, такія меры могуць выкарыстоўвацца. Гэта мая асабістая думка, не партыйная. У маёй перадвыбарчай праграме такога пункта няма. Мы лічым, што гэтае пытанне трэба вынесці на ўсеагульны рэферэндум і там яго разглядаць, каб народ вырашыў. Зразумела, рэферэндум свабодны, дэмакратычны, не такі, як сёння.

Уладзімір Някляеў:

- Я вырас у сям’і вернікаў, сапраўдных вернікаў. З маленства ведаў ісціну, што дадзенае Богам не можа забраць чалавек. Самае істотнае ў чалавека – жыццё, яно только Богам і можа забрацца. У нашай праграме ёсць канткрэтны пункт, калі коратка сказаць: праз мараторый на смяротнае пакаранне да адмены смяротнага пакарання.    

Алесь Міхалевіч:

 -  У маёй праграме прапісана, што я выступаю за бестэрміновы мараторый на выкананне смяротнай кары. Адпаведна, я выступаю, каб у крымінальным кодэксе смяротнае пакаранне заставалася. Таму што лічу, што смяротнае пакаранне трымае людзей у страху перад здзяйсненнем цяжкіх злачынстваў. Людзі павінны знаходзіцца ўвесь час у стане страху, чакання, што яго могуць у любы момант прывесці ў выкананне, але не прыводзіць. Магчыма, у будучым, можна будзе яго адмяніць, але зараз лічу, што не варта.

Андрэй Саннікаў:

- Стаўлюся адмоўна. Сутыкаўся са сваякамі, блізкімі людзей, якіх асудзілі да смяротнага пакарання. Бачыў гэтую трагедыю, бачыў, што заставаліся пытанні, ці сапраўды судом была даказана віна, ці быў справядліва вынесены прысуд. Такая мая пазіцыя. У кагосьці ёсць кампанія супраць смяротнага пакарання, а камусьці зараз галоўнае – прэзідэнцкая кампанія. Не ведаю, ці варта адлюстроўваць у праграме асобным пунктам адмену смяротнага пакарання, ці хопіць таго пункта, што мы будзем выконваць усе патрабаванні Рады Еўропы. Гэта тое ж самае.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international