Ціск на аппазіцыю будзе працягвацца, паколькі зараз пачнецца агітацыйная частка выбарчай кампаніі.

2006 2006-02-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ашмянская пракуратура правярае заявы грамадзянаў, якіх зборшчыкі подпісаў нібыта ўвялі ў зман: зьбіралі подпісы за Аляксандра Мілінкевіча, а прадстаўляліся як сябры групы Аляксандра Лукашэнкі.
16 лютага тлумачэньні ў пракуратуры давалі Тацяна Клімовіч і Яўген Невядомскі, зборшчыкі подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча. Старшы памочнік пракурора Андрэй Клышэвіч патлумачыў ім, што заявы ад грамадзянаў паступілі ў раённую выбарчую камісію. Маўляў, людзі просяць ануляваць свае подпісы за Аляксандра Мілінкевіча, паколькі яны здабыты падманам — і з гэтае нагоды вядзецца праверка. Пры гэтым памочнік пракурора адмовіўся паказваць такія заявы і называць людзей, якія іх напісалі.
Тацяну Клімовіч падобны факт вельмі абурыў, бо на кожным падпісным лісьце стаіць прозьвішча таго, за каго людзі падпісваюцца, і гэта кожны бачыць.

Кіраўнік раённага штабу збору подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча Пётра Явідовіч заявіў радыё Свабодзе: "Ціск працягваецца, паколькі цяпер пачнецца агітацыйная частка выбарчай кампаніі, людзей трэба запалохаць. Яны і выкарыстоўваюць гэтыя мэтады. Хаця відаць і па супрацоўніках пракуратуры, што ім ня хочацца займацца такой бруднай справай".

Нагадаем, што ў Ашмянах сабралі за Мілінкевіча 773 подпісы, якія раённая выбарчая камісія прызнала несапраўднымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international