Збор подпісаў у Салігорску адбываецца без асаблівых эксцэсаў

2010 2010-10-10T19:01:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За першыя 10 дзён этапу збору подпісаў ініцыятыўныя групы дэмакратычных вылучэнцаў не адчулі значных перашкодаў і ціску з боку ўладаў. Асноўнай формай збору подпісаў у Салігорску з'яўляецца пакватэрны абыход жылых дамоў. Перадвыбарчыя штабы У.Някляева, Я.Раманчука і А.Саннікава таксама актыўна выкарыстоўваюць стацыянарныя пікеты каля гандлёвага рынку "Кастрычніцкі". Як не дзіўна, але вулічныя пікеты адбываюцца без пільнага нагляду супрацоўнікаў міліцыі, што мела месца ў мінулыя гады. І нават спробы "пільных" грамадзян выклікаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў з мэтай затрымання апазіцыйных зборшчыкаў подпісаў прыводзілі адно толькі да “прафілактычных” гутарак міліцыянтаў з гэтымі “пільнымі” грамадзянамі. Фактаў затрымання сяброў ініцыятыўных групаў, пагрозаў звальнення з працы ці адлічэння з вучобы не было зафіксавана таксама.

Аднак у прадстаўнікоў дэмакратычных прэтэндэнтаў узніклі цяжкасці пры спробах збору подпісаў у інтэрнатах. Цяпер яны спрабуюць дамагчыся праўды ў Салігорскім выбаркаме ды пракуратуры.
Нягледзячы на пэўнае "палітычнае" пацяпленне на этапе збору подпісаў падчас сёлетняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, нельга не адзначыць працяг традыцыі выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу камандай дзеючага Прэзідэнта. Інфармацыя пра "дабравольна-прымусовы" збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на працоўных месцах стала трапляла ў рукі доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

У прыватнасці на гэта скардзіліся працоўныя РУП "ВА "Беларуськалій", дзе працуе каля дваццаці тысяч чалавек. Сябры ініцыятыўных груп дэмакратычных кандыдатаў таксама стала сутыкаліся з аналагічнымі фактамі падчас збору подпісаў. Фразу "А мы ўжо падпісаліся на працы за Лукашэнку" яны называюць досыць стандартнай. (Адзначым, што пасля публічнага агучвання лічбы ў 600 тысяч сабраных подпісаў і заявы Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці прыпынення далейшай дзейнасці яго ініцыятыўнай групы, фактаў збору подпісаў на працоўных месцах за дзеючага Прэзідэнта у горадзе выяўлена не было.)
Таксама назіральнікі зафіксавалі факт збору подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы Сяргея Гайдукевіча - да таго, як ён заявіў аб сваім выхадзе з кампаніі - у адміністратыўна-вучэбным будынку УА "Салігорскі педагагічны каледж". Нагадаем, у інтэрнаце гэтага каледжу кіраўніцтва навучальнай установы забараніла збор подпісаў ініцыятыўнай групе У.Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international