Шклоў: Назіральнік пратэстуе супраць парушэнняў з боку ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі

2010 2010-10-10T18:00:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхаіл Кучарэнка, назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 7 кастрычніка накіраваў у камісію пратэст у сувязі з незаконнымі дзеяннямі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыні і членам камісіі назіральнік, у прыватнасці, паведамляе:

"Прашу на падставе дзеючага Заканадаўства спыніць грубыя парушэнні, што адзначаюцца ў рабоце членаў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў на карысць дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі.

У працэсе сваёй працы яны здзяйсняюць парушэнні, якія не дазваляюць лічыць складзеныя імі спісы выбаршчыкаў атрыманымі законна.

Так, 5.10.2010г. і ў АСБ «Беларусьбанк» і ў выпраўленчай калоніі № 17 выбаршчыкі ў працоўны час здымаліся з працоўных месцаў і ў ленінскіх пакоях, пад пагрозай звальнення з працы, запаўнялі спісы выбаршчыкаў на карысць Лукашэнкі …

7.10.2010г. прадстаўнікі РАНА (Гурын, Грыбанаў) у парушэнне рашэння выканкама арганізавалі пікет у неналежным месцы - побач з музычнай школай, у 10 метрах ад будынка ўстановы. На маё законнае патрабаванне аб пераносе месца пікетавання - рэакцыя нулявая ... "

М. Кучарэнка, звяртаючыся да камісіі, просіць, у прыватнасці, спыніць парушэнне закона і "нагадаць, магчыма, з запрашэннем юрыстаў, што ўсё, што адбываецца крымінальна караецца". Таксама назіральнік паведамляе, што шэраг падобных парушэнняў яшчэ ўдакладняецца.

- Раённая камісія папросту закрывае вочы на тыя парушэнні закона, якія дапускаюцца пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Калі б што-небудзь падобнае дазволілі сабе прадстаўнікі ініцыятыўных груп каго-небудзь з апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты, то яны б неадкладна былі папярэджаны аб недапушчальнасці парушэнняў, - кажа Міхаіл Кучарэнка. - Больш таго, з імі адразу ж пачалі б разбірацца прадстаўнікі праваахоўных органаў. Ну а прыхільнікам дзейнага кіраўніка дзяржавы, мабыць, дазволена ўсё. Буду чакаць рэакцыі на выкладзеныя мной факты парушэнняў з боку Шклоўскай раённай выбарчай камісіі. Паглядзім, ці сапраўды яе сябры аб'ектыўныя і бесстароннія.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international