Вынік інфармацыйнага вакууму: маладэчанцы лічаць, што наперадзе выбары дэпутатаў

2010 2010-10-09T14:11:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastusiou-maladechna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне ўжо на працягу тыдня каля Калгаснага рынка стаіць пікет па зборы подпісаў у падтрымку Рыгора Кастусёва. У пятніцу 8 кастрычніка на пікеце прысутнічаў сам прэтэндэнт у кандыдаты.

Пляцоўка перад уваходам на Калгасны рынак – адно з самых шматлюдных месцаў Маладэчна. Рынак наведваюць не толькі маладэчанцы, шмат людзей прыязжае з навакольных вёсак. Паводле першага рашэння райвыканкама, ладзіць пікет тут было нельга, бо побач – аб’ект, які “забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва” – дзіцячы садок. Але пасля скаргі ў аблвыканкам мясцовых актывістаў рашэнне было зменена, і зараз ладзіць пікет на гэтым удалым месцы можна “з чыстым сумленнем”.

Вакол Рыгора Кастусева амаль увесь час стаяў натоўп цікаўных. Размовы з прэтэндэнтам у кандыдаты відавочна ўзрушвалі маладэчанцаў: людзі, ужо адышоўшы ад пікету, працягвалі актыўна абмяркоўваць ці нават сварыцца паміж сабой. Але у цэлым пікет адбываўся ў спакойнай атмасферы, большасць рэагавала пазітыўна, шмат хто пасля размоваў з прэтэндэнтам даставаў пашпарт, каб паставіць свой подпіс.

Разам з тым, сярод жыхароў горада былі і такія, хто нават не ведаў, што хутка беларускі народ будзе абіраць свайго прэзідэнта. У баку ад пікета некалькі жанчын пенсійнага ўзросту распавядалі мінакам пра спадара Кастусёва, што гэта чалавек, які хоча стаць дэпутатам. Гэта відавочны вынік інфармацыйнага вакууму, які найбольш воста адчувальны ў рэгіёнах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international