Гродна: Афіцыйная прэса не надае збору подпісаў аніякай увагі

2010 2010-10-08T17:03:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/newspaper.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенская дзяржаўная прэса практычна не цікавіцца хадой выбарчай кампаніі. Акрамя афіцыйных публікацый пра фармаванне і склад тэрытарыяльных выбарчых камісій, ніякага іншага асвятлення выбарчага працэсу няма.

“Гродзенскую праўду”, “Вечерний Гродно” і рэгіянальную газету “Перспектива” пакуль ніяк не зацікавіў збор подпісаў камандамі асобаў, якія маюць намер зарэгістравацца кандыдатамі ў прэзідэнты. Характэрна, што калі на апошніх выбарах у палату прадстаўнікоў гродзенская афіцыйная прэса актыўна піярыла праўладных кандыдатаў, то зараз яна пакуль маўчыць. Адзіная інфармацыя, якая з’явілася ў “Перспективе”, датычылася папярэджання МУС пра тое, што пад выглядам зборшчыкаў подпісаў у кватэры грамадзян могуць заявіцца махляры і злодзеі.

Між тым слабая інфармаванасць насельніцтва час ад часу праяўляецца. Чарговы выпадак некарэктнасці ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі зафіксаваны ў Гродзенскім раёне. У вёсцы Саволеўка зборшчыкі подпісаў за дзейснага кіраўніка дзяржавы катэгарычна даводзілі мясцовым жыхарам, што падпісаўшыся за Аляксандра Лукашэнку, яны не павінны больш падпісвацца ні за каго. Такі “інструктаж” сведчыць альбо пра няведанне заканадаўства, альбо пра свядомыя ўводзіны выбаршчыкаў у зман.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international