Бабруйск: Ідэалагічная “апрацоўка” на прадпрыемствах

2010 2010-10-07T16:37:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Сябры ініцыятыўных групаў усё часцей сутыкаюцца з выпадкамі, калі бабруйчане жадаюць паставіць подпіс за вылучэнне кандыдата ад апазіцыі, але баяцца.

- На днях збіралі подпісы ў раёне ФанДаку, і працоўныя бабруйскіх прадпрыемстваў нам скардзіліся, што на працы з імі праводзілі “інструктаж” ідэолагі, - распавядае Віктар Бузінаеў, сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука. – Гэтых людзей папярэджваюць, каб ні ў якім выпадку не ставілі подпісы “за апазіцыянераў”. Кажуць, што будуць адсочваць спісы і потым у падпісантаў з’явяцца вялікія праблемы на працы.

Бабруйчане распавядаюць сябрам ініцыятыўных групаў пра тое, як збіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах. Гучаць нават канкрэтныя лічбы, якіх павінны дасягнуць зборшчыкі подпісаў ад улады: Машынабудаўнічы завод імя Леніна – 700, “Бабруйскаграмаш” – 200, Завод гума-тэхнічных вырабаў – 1 500 і “Белшына” – 7 000. Гэтым пытаннем на прадпрыемствах таксама займаюцца ідэалагічныя работнікі.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international