Віцебск: У адміністрацыі гандлёвага цэнтру “Кантынент” – прэтэнзіі да збіральнікаў подпісаў

2010 2010-10-07T16:25:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_kantynent1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністратар віцебскага гандлёвага цэнтру “Кантынент” спрабавала перашкодзіць працы пікету ініцыятыўнай  групы Уладзіміра Някляева. Канфлікт быў вырашаны толькі пасля тэлефоннага званка ў гарвыканкам.

Як распавяла Алена Фаміна, адна са збіральніц подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду, з’яўленне пікета каля  гандлёвага цэнтра “Кантынент” адразу прыцягнула ўвагу гараджан. А неўзабаве да ўдзельнікаў пікету падышла адміністратар цэнтра, і спаслаўшыся на словы дырэктара, заявіла, што тут збіраць подпісы забаронена.

Актывістам давялося тлумачыць, што селета віцебскі гарвыканкам не прымаў адмысловага рашэння пра забарону збору подпісаў у нейкіх асобных месцах, і таму ініцыятыўная група абрала для працы менавіта гэтае шматлюднае месца.

Адміністратар пачала тэлефанаваць у розныя інстанцыі, і ўрэшце пагадзілася, што збіраць подпісы каля “Кантыненту” можна. Але з умовай: каб вакол пікета не было смецця, і ён не перагароджваў шлях да дзвярэй у будынак. Удзельнікі пікету пагадзіліся, але заўважылі прадстаўніцы адміністрацыі, што літаральна на ганках, ледзве не пад нагамі ў мінакоў, уладкаваліся гандляры латарэйнымі білетамі, аднак  да іх у кіраўніцтва “Кантыненту” прэтэнзій чамусці няма. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international