Падрыхтоўка да правядзеньня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі была абмеркаваная ў Нарвегіі.

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лютага ў Осла ў офісе Нарвежскага Хельсінскага камітэта адбыўся семінар “Перспектывы выбараў у Беларусі 19 сакавіка 2006 году”. У семінары ўзялі ўдзел сябры Правабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Тацяна Равяка, a таксама прадстаўнікі нарвежскіх праваабарончых арганізацыяў, СМІ і дзяржаўных нарвежскіх установаў. На семінары былі абмеркаваная сітуацыя, якая склалася ў Беларусі напярэдадні выбараў.
Беларускія праваабаронцы зазначылі, што апошнія этапы выбарчай кампаніі, якія нядаўна былі завершаныя, сьведчаць пра тое, што выбары ўжо зараз не адпавядаюць асноўным міжнародным стандартам у галіне выбараў; прынцыпам галоснасьці ці адкрытытасьці і дэмакратычнасьці.
Пасьля выступаў беларускія ўдзельнікі круглага стала адказалі на шматлікія пытаньні прысутных. З боку нарвежскіх СМІ была вялікая цікавасьць да грамадзка-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксам, чым Нарвегія са свайго боку магла б дапамагчы ў працэсе дэмакратызацыі Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international