Супраць Аксаны Новікавай распачалі крымінальную справу

2006 2006-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэты раз яе падазраюць у махлярстве. Аксана лічыць, што крымінальная справа стала своеасаблівым адказам на яе заяву ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасьці вядучага тэлевізійнай праграмы "Паліттэхналёгіі" Яўгена Новікава. Раней Аксану двойчы судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабаронца Аксана Новікава мусіць наведваць сьледчага Дзяржынскай пракуратуры Васіля Галіцкага, каб даваць паказаньні. Аксана распавяла "Свабодзе", што летась супрацоўнікі пашпартнага аддзелу Дзяржынску выявілі, што адна асоба атрымала новы пашпарт, але з фатаздымкам Аксаны Новікавай. Пашпарт быў выдадзены на прозьвішча знаёмай Аксаны, якая сама доўгі час жыве за мяжой. Аксана Новікава наведала тады сьледчага і дала тлумачэньні. Больш яе не выклікалі, і яна вырашыла, што справу спынілі.
Месяц таму Аксана Новікава падала заяву ў менскую пракуратуру на аўтара тэлевізійнай праграмы "Паліттэхналёгіі" Яўгена Новікава. Яна абвінаваціла яго ў прапагандзе вайны.
(Новікава: ) "Цяпер гэтая заява ўжо знаходзіцца ў КДБ Беларусі. Я лічу, што тое, што супраць мяне аднавілі крымінальную справу, ёсьць вынікам майго звароту ў пракуратуру з заявай на Новікава".
Сьледчы Дзяржынскай пракуратуры Васіль Галіцкі паведаміў Радыё Свабода, што пакуль вядуцца сьледчыя дзеяньні й па часе стане вядома - спыняць справу альбо перададуць яе ў суд.
Аксану Новікаву раней двойчы судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай для крымінальных справаў сталі ўлёткі, у якіх кіраўнік дзяржавы і ягонае атачэньне абвінавачваліся ў цяжкіх злачынствах.
Першы раз, у красавіку 2003 году, Аксану пакаралі пазбаўленьнем волі, але з адтэрміноўкай пакараньня. Другі раз, у ліпені 2004-га, яе пакаралі абмежаваньнем волі, але прысуд дагэтуль не ўступіў у законную сілу. Апроч таго, Аксану Новікаву, якая выхоўвае двух малых дзяцей, за несанкцыянаваныя пікеты каралі штрафамі. Агульная сума штрафаў - 12 мільёнаў 750 тысяч рублёў (гэта каля 6 тысяч даляраў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international