Віцебск: Збор подпісаў за Лукашэнку – у апазіцыйным атачэнні

2010 2010-10-06T17:55:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_1p.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адразу тры пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду выстаўлены на плошчы Свабоды ў Віцебску. Паводле назіранняў “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, падпісацца за дзеючага прэзідэнта ахвотных не шмат.

Удзельнікі пікету ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі адмовіліся назвацца і расказаць, дзе яны працуюць. Двое дзяўчат нават адвярнуліся, каб не трапіць у аб’ектыў фотаапарата, а мужчына сярэдняга ўзросту, сказаўшы, што ўсе яны збіраюць подпісы ўпершыню, пайшоў пераймаць вопыт больш дасведчаных суседзяў. Пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку  ўяўляе сабой звычайны канцэлярскі стол з невялічкім партрэтам кіраўніка дзяржавы ў цёмнай рамцы.

“Апазіцыйныя” пікеты выглядаюць больш маляўніча – гэта блакітныя расладныя планшэты, і партрэты патэнцыйных кандыдатаў на іх куды большага памеру.  За прыкладна паўгадзіны назірання  да кожнага з іх падыші каля дзесятка людзей – калі не падпісацца, дык хаця б пагаварыць пра палітыку ды паспрачацца пра вартасці вылучэнцаў. Да стала з Аляксандрам Лукашэнкам за гэты час не падышоў ніхто, калі не лічыць карэспандэнтаў мясцовага дзяржаўнага тэлебачання, якія здымалі рэпартаж пра пікеты ў Віцебску. Планшэты з партрэтамі Рымашэўскага і Саннікава іх не зацікавлілі, а вось пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку быў зняты з усіх магчымых ракурсаў.

Засумаваўшы без наведвальнікаў, збіральнік подпісаў за дзеючага прэзідэнта падышоў да Тацяны Севярынец, якая зьбірае подпісы за вылучэнне Віталя Рымашэўскага, з канкрэтнай дзелавой прапановай: “Давайце мы падпішамся за вашага, а вы за нашага!” Т.Севярынец і маладыя людзі, якія стаялі каля яе, ад гэткай прапановы адмовіліся.

Паводле жыхароў Віцебску, супрацоўнікам розных прадпрыемстваў прапануюць адгул, калі яны пагодзяцца ў свой працоўны дзень збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Але трэба выканаць норму – прынесці некалькі дзесяткаў подпісаў. Ахвотных на такую працу не шмат.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international