Маёр міліцыі Пятро Зыкун таксама будзе пакараны

2006 2006-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьветлагорская раённая рада ТБМ паведаміла, што пракуратура Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць) узбудзіла справу ў адносінах да намесьніка начальніка раённага аддзелу міліцыі Пятра Зыкуна. Міліцыянт абвінавачваецца ў тым, што зьнішчыў заяву грамадзяніна Андрэя Музычэнкі.

19-гадовы А. Музычэнка зьяўляецца старшынём моладзевай суполкі Сьветлагорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. 16 сьнежня Андрэй і яшчэ чацьвёра грамадзян былі прывезеныя міліцыянтамі ў раённы аддзел унутраных справаў з вуліцы, дзе людзі мірна стаялі з запаленымі «Сьвечкамі салідарнасьці». Прычыну прывозу ў міліцыю Андрэю не назвалі, пратакол затрыманьня не склалі. У міліцыі Андрэя сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў. Кіраваў усім гэтым маёр міліцыі П. Зыкун.
Праз колькі дзён А. Музычэнка падаў на імя начальніка РАЎС заяву з просьбай праверыць правамернасьць дзеяньняў міліцыянтаў. Паводле Закона аб зваротах грамадзян, заявы падлягаюць абавязковаму разгляду. Аднак усё той жа П. Зыкун, як толькі даведаўся аб заяве, адразу зьнішчыў яе.
Па гэтым здарэньні пракуратура праводзіла праверку, якая днямі завершаная. Факт зьнішчэньня заявы пацьцьвердзіўся. “За парушэньні закону ў адносінах да намесьніка начальніка Сьветлагорскага РАЎС Зыкуна П. С. узбуджаная дысцыплінарная справа” - паведаміў пракурор раёну, саветнік юстыцыі Міхаіл Прус.
На працягу апошніх месяцаў маёр міліцыі П. Зыкун кіраваў аглядамі кватэраў, выняцьцямі рэчаў, затрыманьнямі ў адносінах да грамадзкіх актывістаў Сьветлагорску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international