Віцебск: Інфармацыя аб выбарчых падзеях – пасля аб’яваў і некралогаў

2010 2010-10-05T18:22:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicbichy-page.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская гарадская газета “Віцьбічы” надрукавала пайменны склад раённых і абласной выбарчых камісій на перадапошняй, 7-й старонцы.  Першыя старонкі занятыя матэрыламі пра іншыя падзеі.

Самае пачэснае месца ў апошнім нумары “Віцьбічаў” займае рэпартаж пра абласныя “Дажынкі”. Ён размешчаны на першай старонцы. А вось тое, што недзе ў канцы надрукаваны склад выбарчых камісій, чытач можа і не заўважыць. Бо мала хто здагадаецца шукаць звесткі, датычныя агульнадзяржаўнай кампаніі, якая мае вызначыць далейшы лёс краіны, пасля прыватных аб’яваў, некралогаў і рэкламы вокнаў ПВХ.

Іншыя дзяржаўныя газеты Віцебшчыны – абласныя “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова” – прапанавалі знаёмства са складам выбарчых камісій на другой старонцы. Гэта ўжо традыцыйная практыка: як правіла, менавіта  там размяшчаюць  інфармацыю пра выбарчыя падзеі.

Дарэчы, ніводная з дзяржаўных віцебскіх газет не надрукавала звестак пра тое, кім і дзе працуюць члены камісій: пазначана толькі тое, якім шляхам гэтыя людзі вылучаліся. Між тым, жыхарам Віцебшчыны было б цікава даведацца, што, да прыкладу, Дзмітрый Хома, вылучаны ў абласную выбарчую камісію ад грамадскага аб’яднання БРСМ, -- не звычайны шараговец, а першы сакратар абласной арганізацыі гэтага моладзевага саюзу. А шляхам збору подпісаў вылучаныя Вячаслаў Крукоўскі і Аляксандар Сідарэнка – адпаведна  кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёну і начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international