Бярозаўскі райвыканкам змяніў рашэнне адносна забароненых месцаў для пікетаў па зборы подпісаў

2010 2010-10-05T17:53:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biarozauski_rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскі райвыканкам сваім рашэннем ад  1 кастрычніка 2010 года змяніў пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі на пост Прэзідэнта РБ.

Згодна з гэтым рашэннем, колькасць месцаў для пікетавання значна пашырылася. Забаронена правядзенне пікетаў на адлегласці менш 50-ці метраў ад будынкаў органаў мясцовага кіравання  і самакіравання, тэрыторый і арганізацый, якія забяспечваюць абаронадзейнасць і бяспеку дзяржавы, а таксама жыццядзейнасць насельніцтва ( прадпрыемстваў вода-, цепла- і энергазабеспячэння.).

Гэтым жа рашэннем адменена рашэнне райвыканкама ад 20 верасня 2010 года, згодна з якім нельга было пікетаваць на адлегласці 100 метраў ад усіх вышэйпералічаных аб’ектаў, а таксама ад школаў, крамаў, бальніц, паліклінік, вакзалаў і прадпрыемстваў і згодна з якім у Бярозе практычна не заставалася месцаў для пікетаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international