З пратэстанцкага пастара Эрнста Сабілы патрабуюць грошы за ліквідацыю суполкі

2006 2006-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовыя выканаўцы патрабуюць, каб пастар суполкі "Беларуская Эвангельская царква" Эрнст Сабіла заплаціў судовы падатак. Летась у жніўні суд зьліквідаваў пратэстанцкую суполку. Судовы працэс ініцыяваў Менгарвыканкам, але плаціць за гэта мусіць пастар зьліквідаванай суполкі.

Эрнст Сабіла абураны дзеяньнямі судовых уладаў. Ён Радыё Свабода, што спачатку яму патэлефанавалі з суду Маскоўскага раёну і параілі тэрмінова заплаціць 127 500 рублёў, патлумачыўшы, што ў іншым выпадку вылічаць гэтыя грошы з ягонай пэнсіі.
13 лютага ён атрымаў ліст, у якім яго папярэдзілі, што прыедуць дахаты і апішуць маёмасьць. Дарэчы, за гэтую працэдуру ён таксама мусіць заплаціць дзесяць мінімальных заробкаў. Апроч таго, сталага чалавека папярэдзілі, што могуць арыштаваць на 15 сутак.

"Я ня маю намеру плаціць, бо мая пэнсія вельмі малая, па-першае. Па-другое, паводле закону прадстаўляюць царкву заснавальнікі. Але ж зьявілася прычына пазьдзекавацца, задаволіць свой садызм. Гэта запалохваньне, каб людзі не стваралі пратэстанцкіх цэркваў, каб людзі не адчувалі сябе вольнымі, каб разганяць гэтыя эвангельскія суполкі," – абураны пастар. Эрнст Сабіла таксама паведаміў, што нягледзячы на юрыдычную ліквідацыю суполкі пратэстанты будуць ладзіць набажэнствы і маліцца.

Эрнэста Сабілу ў 1951 годзе за рэлігійныя перакананьні суд прыгаварыў да расстрэлу, але потым, за ягоны актыўны ўдзел у партызанскім руху, замянілі расстрэл на 25 гадоў пазбаўленьня волі. Палову гэтага тэрміну ён правёў у лагерах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international