У Горадні міліцыянты затрымалі прадстаўнікоў партыі БНФ і швецкай Кансерватыўнай партыі

2006 2006-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага ў Горадні каля 16 гадзінаў міліцыянты часова затрымалі мікрааўтобус, у якім былі прадстаўнікі партыі БНФ і пяцёра чалавек з моладзевага крыла швэдзкай Кансэрватыўнай партыі, якія прыехалі, каб азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі. Пасьля Менску яны наведалі Горадню. Быў складзены пратакол дагляду аўтатранспартнага сродку.

Сябра партыі БНФ Алесь Каліта патлумачыў карэспандэнту Радыё Свабода, што ўвагу прыцягнуў каляровы здымак Аляксандра Мілінкевіча на задняй шыбе мікрааўтобуса, які стаяў каля бара на вул. Леніна, дзе госьці абедалі. Адразу пад’ехалі тры міліцэйскія машыны.

Міліцыянтаў цікавіла, ці ёсьць у салёне друкаваная прадукцыя. Яны прымусілі мікрааўтобус разам з пасажырамі праехаць да Кастрычніцкага РАУС, дзе быў складзены пратакол. Затым аднаго са швэдаў і кіроўцу запрасілі ў пастарунак, каб узяць у іх тлумачэньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international