У Брэсце і Пінску ўлады змянілі свае рашэнні аб месцах, забароненых для збору подпісаў

2010 2010-10-03T23:30:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dokyment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэст

Паводле прынятага 30 верасня рашэння, Брэсцкі гарвыканкам значна пашырыў магчымасці для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў за прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты РБ.  У новым рашэнні ўтрымліваецца толькі адна забарона на правядзенне падобных пікетаў: іх нельга праводзіць на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў органаў мясцовага самакіравання, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы, а таксама жыццядзейнасць насельніцтва (прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння).

Між тым, ранейшым рашэннем гарвыканкама ад 17 верасня пікетаванне з мэтай збору подпісаў забаранялася на плошчы Леніна і аднайменнай вуліцы, плошчы Свабоды і скверы імя Іконнікава, вуліцах Савецкай, Гогаля, Міцкевіча, праспекце Машэрава, а таксама на тэрыторыі аўтавакзала, аб'ектах чыгуначнага і воднага транспарта і ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Гэта стала падставай для мясцовых праваабаронцаў, каб звярнуцца са скаргай у суд Ленінскага раёна г.Брэста, паколькі дадзенае рашэнне ўшчамляе правы грамадзян. У сувязі з прыняццем гарвыканкамам новага рашэння скарга з суду 1 кастрычніка была адклікана.

Пінск

Новае рашэнне № 1234 Пінскага гарвыканкаму надрукавана ў газеце “Пінскі веснік” № 78, ад 1 кастрычніка 2010 года. Калі раней не дазвалялася збіраць подпісы “на адлегласці 50 метраў ад тэрыторый прамысловых прадпрыемстваў, а таксама установаў і арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку і жыццёвыя патрэбы насельніцтва (чыгуначны і аўтавакзалы, аўтобусныя прыпынкі, інтэрнаты, прадпрыемствы вода- цепла- і энергазабяспячэння, банкі, аддзелы сувязі, установы адукацыі і аховы здароўя, спартовыя аб’екты, гандлёвыя аб’екты, рынкі і культавыя аб’екты)”, то ў новым рашэнні гарвыканкаму гаворыцца толькі аб абектах “якія забяспечваюць бяспеку і жыццёвыя патрэбы насельніцтва”, а расшыфроўка забароненых аб’ектаў прыбрана.

З аднаго боку, гэта рашэнне пашырыла магчымасці сябрам ініцыятыўных груп збіраць подпісы, з другога – пад тэрмін “аб’ект жыццязабяспячэння” можа падпасць нават прадуктовая крама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international