Магілёў: Дэмакраты ў судзе абскарджваюць рашэнне аб ўтварэнні абласной камісіі

2010 2010-10-02T21:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА БНФ “Адраджэнне” і Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” падалі заявы ў абласны  суд з нагоды неўключэння іх прадстаўнікоў  у склад абласной выбарчай камісіі. 

Кіраўнікі абласных партыйных структур ГА БНФ “Адраджэнне” і БПЛ “Справядлівы свет” Зміцер Салаўёў і Анатоль Заўялаў не згодны з рашэннем Прэзідыума аблсавету і кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму і патрабуюць змяніць рашэнне прынятае на сумесным пасяджэнні 29 верасня аб утварэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах і ўключыць у склад камісіі іх прадстаўнікоў, а таксама перадаць у судовае пасяджэнне ўсе матэрыялы, якія разглядаліся і прымаліся ўпраўленнем арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама пры падрыхтоўцы праекта рашэнняў па ўтварэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі і пратакол сумеснага пасяджэння па ўтварэнні гэтай камісіі. 

“Мы лічым несправядлівым, што з выбарчай камісіі зрабілі яшчэ адзін орган кіравання пры аблвыканкаме. У камісіі павінны быць прадстаўлены ўсе бакі, які ўдзельнічаюць у палітычным працэсе. Гэта дазволіць камісіі быць больш незалежнай”, - гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэнне” Зміцер Салаўёў.  

Нагадаем, што рашэнне аб фарміраванні складу абласной выбарчай камісіі прымалася  на сумесным пасяджэнні 29 верасня. Тады была ўтворана абласная  выбарчая камісія ў колькасці  13 чалавек, у склад якой патрапіў  актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімір Парфёнаў. Кандыдатуры Сяргея Фаміна і Анатоля Заўялава, высунутыя ад ГА БНФ “Адраджэнне” і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” не былі ўключаны ў яе склад. 

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international