Баранавічы: Паседжанне гарадской камісіі ў рангу “дзяржаўнай таямніцы”

2010 2010-10-01T09:21:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranaviczy-harvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 верасня адбылося першае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якое, па-сутнасці, было тайным. Інфармацыі пра яго ў дзяржаўнай газеце “Наш край” не было, па тэлефоне даведацца таксама было немагчыма.

На працягу дня праваабаронцы імкнуліся “раскрыць гэту дзяржаўную таямніцу”, але безвынікова - дарэмна прадстаўнік БХК Пятровіч Карней хадзіў на прыём у арганізацыйна-кадравы аддзел. Прадстаўнік ТБМ Сяргей Гоўша таксама ўвесь дзень тэлефанаваў у гэты аддзел выканкама, але тэлефон не адказваў. У ідэалагічнай службе таксама “не ведалі”, дзе і калі адбудзецца першае пасяджэнне камісіі. Сакратарка прыёмнай гарвыканкама адказала С.Гоўшы, што загадчыца арганізацыйна-кадравай службы Вольга Дудко пайшла ў паліклініку. А калі намеснік старшыні гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч даведаўся, што Сяргей Гоўша рыхтуе скаргу ў ЦВК, то паведаміў, што загадчыца арганізацыйна-кадравай службы Вольга Дудко знаходзіцца на пасяджэнні гарадской выбарчай камісіі.

Вось так “адкрыта і галосна” пачала сваю працу Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international