Барысаў: Дэмакратычны актывіст прабіваецца ў назіральнікі

2010 2010-09-29T16:49:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Дэмакратычны актывіст Алег Мацкевіч падаў заяву аб рэгістрацыі яго ў якасці назіральніка на паседжаннях Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Алег Мацкевіч - адзін з шасці чалавек, якія не ўвайшлі ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі. Цяпер ён спадзяецца ўдзельнічаць у паседжаннях хоць бы ў якасці назіральніка.

Барысаўскі актывіст падаў заяву аб рэгістрацыі яго назіральнікам на паседжаннях ТВК у арганізацыйны аддзел Барысаўскага райвыканкама, паколькі ў будынку выканкаму, дзе і будзе размяшчацца камісія, яшчэ не абсталявалі памяшканне для яе працы. Заяву падпісалі дзесяць выбаршчыкаў. Цяпер Алег Мацкевіч чакае запрашэння на паседжанні ТВК.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства