Газета "Химик" выдаленая з падпіснога каталога

2006 2006-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 10 лютага наваполацкая пошта не будзе больш займацца распаўсюдам недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Химик". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які даслала ў рэдакцыю начальнік наваполацкага гарадскога вузла паштовай сувязі Алена Клімава. Аналагічнае пасланне атрымаў "Химик" і з Полацкага раённа вузла паштовай сувязі: начальнік РУПС Парамонаў папрасіў "лічыць несапраўднай" дамову на экспедыяванне, перавозку і дастаўку падпіснога накладу газеты на 2006 г.

Наваполацкія паштары спасылаюцца на "невысокий удельный вес реализации" і вялікі працэнт спісання газеты "Химик". Полацкі РУПС ніяк не тлумачыць прычын прынятага рашэння.

У рэдакцыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамілі, што не збіраюцца спыняць выхаду газеты і цяпер наладжваюць працу ўласнай кур'ерскай службы, якая будзе займацца дастаўкай выдання падпісчыкам. З цягам часу рэдакцыя спадзяецца наладзіць уласную сістэму падпіскі на "Химик".

Нагадаем, што з 1 студзеня 2006 г. газета "Химик" была даступная толькі па падпісцы, бо мясцовае аддзяленне "Віцебскаблсаюздруку" адмовілася заключаць дамову на распаўсюд газеты праз кіёскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства