viasna on patreon

Салігорск: Выканкам стварыў прэс-штаб для асвятлення выбараў

2010 2010-09-24T14:52:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nabljudenie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абвяшчэнне афіцыйнай даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў практычна ніяк не паўплывала на кантэнт мясцовых сродкаў масавай інфармацыі.

Незалежныя СМІ пачалі асвятляць набліжаючыяся выбары яшчэ задоўга да афіцыйнага старту, а дзяржаўныя працягнулі інфармацыйны байкот і пасля прызначэння Парламентам дня галасавання. Рэдкія згадкі ў дзяржаўных і калядзяржаўных выданнях датычыліся выключна факту старту кампаніі і некаторых тэхнічных момантаў правядзення выбараў. Пры гэтым на афіцыйных сайтах буйнейшых рэгіянальных СМІ, такіх як выканкамаўская газета "Шахцёр", дзяржпрадпрыемства "Салігорскі тэлевізійны канал", уласная арыгінальная інфармацыя аб выбарах адсутнічае ўвогуле. 

Аналагічнай інфармацыйнай палітыкі прытрымліваюцца і некаторыя буйныя недзяржаўныя друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі, сярод якіх варта адзначыць газету "Лидер-Пресс" і сайт "Электронный Солигорск". Нягледзячы на сваю падкрэсленую палітычную нейтральнасць і магчымасць аб'ектыўнага і незаангажаванага асвятлення буйнейшай палітычнай кампаніі, гэтыя выданні пакуль праводзяць палітыку таго ж інфармацыйнага байкоту і самацэнзуры.

Адзінымі рэгіянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, якія задоўга да абвяшчэння даты выбраў пачалі асвятленне перадвыбарчай гонкі, з'яўляюцца сайт "САЛІГОРСК.org" і газета "Інфа-Кур'ер". Але па аб'ектыўных прычынах іх сегмент у інфармацыйным рынку Салігоршчыны непараўнальна меншы за астатнія рэгіянальныя СМІ: “Інфа-Кур'ер” ёсць выданнем слуцкім, а “САЛІГОРСК.org” працуе толькі з інтэрнэт-аўдыторыяй.

Пэўныя спадзяванні на павелічэнне інфармацыі аб перадвыбарчай кампаніі ў мясцовых СМІ дае рашэнне Салігорскага выканаўчага камітэту аб стварэнні "Прэс-штабу па асвятленні арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У выканкамаўскі пул увайшлі галоўныя рэдактары і журналісты ДУ "Рэдакцыя газеты "Шахцёр", ВКУП "Салігорскі тэлевізійны канал", рэдакцыі "Нашага радыё", рэдакцыі газеты "Лидер-Пресс", рэдакцыі газеты "Строитель Солигорска", рэдакцыі газеты "Калийщик Солигорска". Прэс-штаб узначаліла начальніца аддзела ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкама Жукава Л. І., яе намесніцай у штабе прызначана яе ж намесніца ў ідэалагічным аддзеле Субоціна Т. Н., а сакратаром інфармацыйнага штабу прызначана галоўны спецыяліст таго ж ідэалагічнага аддзела выканкама.

Той факт, што кіруючыя пасады ў прэс-штабе занялі кіраўнікі аддзела ідэалогіі Салігорскага райвыканкаму, якія з'яўляюцца асноўнай апорай прэзідэнцкай "вертыкалі", выклікае натуральнае хваляванне за аб'ектыўнасць і бесстароннасць асвятлення перадвыбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства