Журналістку недзяржаўнага выдання "Газета Слонімская" не пусьцілі на паседжаньне вылучэння дэлегатаў на Трэці ўсебеларускі сход.

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяга лютага журналістку недзяржаўнага выдання "Газета Слонімская" Яніну Маславу не пусцілі ў будынак мясцовага дома культуры, дзе адбывалася вылучэнне дэлегатаў на Трэці ўсебеларускі сход.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, вартаўнік дома культуры спаслаўся на распараджэнне загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валерыя Бадзея, які сказаў не пускаць "лішніх" людзей у будынак. Яніна Маслава прасіла спадара Бадзея пракаментаваць свой загад, але ж той адмовіўся гаварыць з карэспандэнтам "ГС", адправіўшы яе да намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Цярэніна. Яніна Маслава нагадала чыноўніку, што ён парушае Закон аб друку, на што спадар Цярэнін адказаў: "Я ведаю, што парушаю закон, але ёсць і другі закон, які не дазваляе мне дапусціць вас да мерапрыемства: гэта закон тых, хто мае ўладу".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international