Усё вядома наперад?

2010 2010-09-20T17:41:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Полацкі веснік” ад 17 верасня аператыўна апублікавала інфармацыю аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

На першай старонцы  выдання размешчана афіцыйная інфармацыя пра дату выбараў. Тут жа ідзе спасылка на тое, што гэтую дату Нацыянальны сход прызначыў, сыходзячы найперш з інтарэсаў выбаршчыкаў, якім менавіта 19 снежня зручна прыйсці на свае выбарчыя участкі. Вызывае цікаўнасць і наступны пасаж: “Правядзенне выбараў да канца года дазволіць без страты часу на выбарчы працэс літаральна з пачатку 2011 года прыступіць да ажыццяўлення задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговы год і пяцігоддзе”. Застаецца толькі здагадвацца, адкуль у раённай газеце знайшліся такія аналітыкі-прадказальнікі, што наперад убачылі і адсутнасць неабходнасці ў другім туры, і нязменнасць дзейнага кіраўніцтва.

Таксама на першай старонцы “Полацкі веснік” даў звесткі пра дазвол назіральнікам ажыццяўляць назіранне без папярэдняга паведамлення ў часавым прамежку, калі ініцыятыўныя групы павінны ажыццяўляць збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international