Андрэя Тычыну аштрафавалі за распаўсюд незалежных газэтаў

2010 2010-09-14T15:53:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст дэмакратычнага руху з Салігорску Андрэй Тычына аштрафаваны судом на 1 мільён 225 тысяч рублёў (35 базавых велічыняў) за распаўсюд незалежнага друку.

Тычыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі на гарадзкім рынку Салігорску 31 жніўня, калі ён раздаваў незалежную газэту "Мы і рынак", а таксама "Газэту Някляева" зь лягатыпам грамадзкай кампаніі "Гавары праўду".

Разам з Андрэем Тычынам затрымалі мясцовую прадпрымальніцу Тацьцяну Кучынскую, суд над якой адбудзецца 23 верасьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства