Партыя Камуністаў атрымала ад Міністэрства юстыцыі другое папярэджаньне аб парушэньні заканадаўства

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для папярэджаньня стаўся ліст старшыні ПКБ, кіраўніка перадвыбарчага штабу Мілінкевіча Сяргея Калякіна да ўсіх кіраўнікоў выканакамаў, дзе ён заклікаў адрасатаў выконваць патрабаваньне Выбарчага кодэксу, якое прадугледжвае ўключэньне ў склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў палітычных партыяў.

Гэты ліст міністэрства юстыцыі расцаніла як умяшальніцтва ў дзейнасьць дзяржаўных органаў і службовых асобаў. Сакратар ЦК ПКБ Валер Ухналеў падкрэсьліў, што ў сваім лісьце Сяргей Калякін нагадаў кіраўнікам выканкамаў пра неабходнасьць выконваць закон.

ПКБ лічыць абвінавачваньне надуманым і будзе абскарджваць папярэджаньне ў Вярхоўным судзе, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international