Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску затрымалі моладзевых актывістаў Артура Фінькевіча і Аляксея Янушэўскага

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лютага моладзевых актывістаў затрымалі па падозраньню ў нанясеньні графіці палітычнага зьместу, зробленых ноччу з 31 студзеня на 1 лютага. Артура і Аляксея будуць трымаць пад вартай да 3 лютага без прад’яўленьня абвінавачаньня, паведаміла радыё Свабода.

Артур Фінькевіч і Аляксей Янушэўскі далі тлумачэньні. Сьледчыя пакуль ня вызначыліся — распачынаць крымінальную справу супраць іх альбо скласьці адміністрацыйны пратакол. Закон дазваляе трымаць хлопцаў пад вартай 72 гадзіны. За гэты час сьледчыя мусяць сабраць неабходныя матэрыялы, каб пракурор абраў меру стрыманьня для падазраваных альбо абвінавачаных у крымінальнай справе.

Намесьнік старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч лічыць, што сІтуацыя са сродкамі масавай інфармацыі падштурхоўвае моладзь рабіць графіці, вывешваць расьцяжкі і наладжваць іншыя акцыі, каб выказаць грамадзкасьці свае погляды: "Ва ўмовах, калі зачынены амаль усе недзяржаўныя газэты, людзям няма дзе выказацца. Трэба заўважыць, што надпісы на сьценах зьяўляюцца толькі ў недэмакратычных краінах, дзе адсутнічае свабода слова".

Аляксея Янушэўскага днямі выключылі з пэдагагічнага ўнівэрсытэту. За яго заступаліся аднакурсьнікі, але безвынікова. Зьміцер Дашкевіч паведаміў:
"Супрацоўнікі КДБ патрабавалі ад дэкана не дапускаць Аляксея да экзамэнаў. Нягледзячы на патрабаваньні некаторых выкладчыкаў факультэту, якія выкладалі ў Аляксея, не выключаць яго з унівэрсытэту, бо ён быў вельмі пасьпяховым студэнтам, Аляксея не дапусьцілі да сэсіі за нібыта пропускі заняткаў. Калі бацькі прыйшлі і запатрабавалі, каб дэкан паказаў тыя пропускі, то ён адмовіўся. Потым ён казаў ім, што Аляксей ня ў тыя справы ўвязаўся".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international