Магілёў: Праваабаронцы супраць камунальнікаў

2010 2010-09-08T16:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Магілёўскі праваабарончы цэнтар падаў апэляцыю на вырак абласнога гаспадарчага суда.

Паводле выраку, няўрадавая арганізацыя абавязаная выплаціць камунальнаму ўпраўленьню Ленінскага раёну Магілёва 13 мільёнаў 658 тысяч рублёў запазычанасьці за арэнду сядзібы. Праваабаронцы лічаць, што суд вынес сваю пастанову пасьля неаб’ектыўнага аналізу прэтэнзіяў камунальнікаў.

Паводле сябра Магілёўскага праваабарончага цэнтру Барыса Бухеля, нагодай для судовай спрэчкі стала тое, што ў беларускім заканадаўстве няма сфармуляваных крытэрыяў, якія вызначаюць гуманітарны складнік дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў. Камунальнікі з чыноўнікамі самі іх вызначаюць. Ад іх рашэньня залежыць, ці трапляе грамадзкае аб’яднаньне ў сьпіс зь ільготным каэфіцыентам аплаты арэнды за сядзібу.

Магілёўскі праваабарончы цэнтар у гэты сьпіс ня трапіў. Недаплату камунальнікі вылічылі ад 24 красавіка 2008 году. Як сьцьвярджаюць праваабаронцы, пра прэтэнзіі да іх яны даведаліся перад судом. Ён адбыўся 10 жніўня.

Калі калегія гаспадарчага суду не задаволіць касацыі, праваабаронцам давядзецца плаціць. Такіх сродкаў у іх няма. Абскарджаньне мусіць быць разгледжана да 22 верасьня.

Магілёўскі праваабарончы цэнтар утвораны ў 1998 годзе. Ён бясплатна аказвае юрыдычную й прававую дапамогу насельніцтву. Ад 2006 году арганізацыя ўваходзіць у камісію пры ўпраўленьні юстыцыі аблвыканкаму па назіраньні за месцамі пазбаўленьня волі ў рэгіёне. Камісію ачольвае сябра праваабарончага цэнтру. Няўрадавая арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international