СУПРАЦОЎНІКІ КГБ ДАПЫТВАЛІ ВОРАНАЎСКІХ ШКОЛЬНІКАЎ (Радыё “Свабода”)

2003 2003-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Воранаве пачалі сьвяткаваць 85-я ўгодкі БНР.
У пятніцу, 21 сакавіка, сябры суполкі БНФ Воранава Гарадзенскай вобласьці павіншавалі школьнікаў і настаўнікаў райцэнтру зь юбілейнымі ўгодкамі БНР.

Раніцай у мясцовай школе яны распаўсюдзілі віншавальныя паштоўкі з выявамі “Пагоні” і бел-чырвона-белым сьцягам. Падчас перапынку навучэнцы знайшлі іх расстаўленымі на падваконьнях калідораў, ахвотна іх разьбіралі й дарылі настаўнікам.

Перапалоханая адміністрацыя выклікала на пошукі распаўсюднікаў паштовак мясцовых міліцыянтаў. Прыбылі таксама супрацоўнікі раённага аддзелу КГБ, якія праводзілі допыты школьнікаў аж да заканчэньня заняткаў.

Галіна Абакунчык, Менск (радыё “Свабода”)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international