Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-09-14T10:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчонак

Мінчонак

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка перасьледу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”. Час выхаду ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час праграму можна слухаць праз інтэрнэт: http://new.racyja.com

Сёньня, 14 верасьня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць - агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты перасьледу за мінулы тыдзень.

"Падзея тыдня" прысьвечана маніторынгу па разьвіцьці сітуацыі ў Беларусі з лістапада 2008 г. па верасень 2010 г., які 8 верасьня быў прадстаўлены чыноўнікам Еўрасаюзу ў Брусэлі, а 10 – журналістам у Менску.

Госьць праграмы не вядомы актывіст, а звычайны 19-гадовы хлопец, які вырашыў прыняць удзел у сімвалічнай акцыі “Бой падушкамі”, прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы, а апынуўся ў пастарунку. У інтэрвію Раман Лук’янец распавядае пра сваё бачаньне сітуацыі.

У рубрыцы “Захаваем жыцьцё” прадстаўлены апошнія падзеі, зьвязаныя з кампаніяй за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, а таксама навіны па тэме з усяго сьвету.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурту “Сьцяна” з альбому “Рыфмы лёсаў”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя зьяўляецца стварэньне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і разьвіцьці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды сьвеце.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international