У Гродне міліцыя зладзіла аблаву на крамольныя ўлёткі

2010 2010-09-06T09:13:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg

Распаўсюднікаў апазіцыйных улётак чакалі 4 верасня на міні-рынках у Гродне людзі ў цывільным. У "засаду" патрапілі два сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі з “Пасланнем Яраслава Раманчука да прадпрымальнікаў”. 

Прыкладна а 16-й гадзіне Павел Драчоў і Наталля Комар прыйшлі на міні-рынак “Грандзічы”. Як толькі апазіцыянеры дасталі першую ўлётку, да іх падскочылі праваахоўнікі ў цывільным. Яны быццам жартам запыталі ў маладых людзей, чаго тыя так позна прыйшлі? Маўляў, “мы вас з раніцы чакаем!” 

У актывістаў ўзялі тлумачэнні, канфіскавалі 50 улётак і адпусцілі, распавёў Еўрарадыё лідар гродзенскіх “Маладых дэмакратаў” Зміцер Бандарчук.

Як стала вядома Еўрарадыё, сёння міліцыянты наведалі адміністрацыі ўсіх гродзенскіх рынкаў. Праваахоўнікі папярэдзілі, каб у выпадку з’яўлення “шкодных” улётак, неадкладна званілі ў 102.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international