У Берасьці затрымалі Рамана Кісьляка

2010 2010-08-30T15:32:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!»

Брэсцкі актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк на вуліцы Савецкая раздаваў мінакам улётку, якая змяшчае інфармацыю пра выпадкі знікненняў у навейшай палітычнай гісторыі Беларусі, а таксама звесткі пра сітуацыю з ратыфікацыяй Беларуссю Канвенцыі ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. Гэты дакумент, пры папярэдняй згодзе, наша краіна не падпісала дагэтуль.

Актывіст распаўсюдзіў такім чынам 50 улётак. Калі акцыя скончылася, да актывіста падышлі двое ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі АМАП Брэсцкага УУС. Зараз Раман Кісляк знаходзіцца ў РАУС Ленінскага раёна.

Нагадаем, заяўлены на 30 жніўня мітынг быў забаронены гарадскімі ўладамі. Тым не менш, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк у Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў прыняў рашэнне правесці інфармаванне насельніцтва па згадана праблеме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international