Затрыманых актывістаў АГП адпусцілі без складання пратаколаў

Фота nemiga.info
Фота nemiga.info

Два актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка і Павел Яравік, затрыманыя ўчора за распаўсюджванне ўлётак на рынку ў Ждановічах, былі адпушчаныя ў той жа дзень без складання пратаколаў. 

Як паведаміў БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька, іх пратрымалі каля трох гадзін у Цэнтральным РУУС сталіцы, узялі пісьмовыя тлумачэнні і канфіскавалі ўлёткі. Лябедзька адзначыў, што гэта першае затрыманне ў рамках інфармацыйнай кампаніі, якую АГП праводзіць у 23 гарадах краіны.
Нагадаем, Сцепаненка і Яравік распаўсюджвалі ўлёткі, якія змяшчаюць зварот да прадпрымальнікаў прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі ад АГП, намесніка старшыні партыі Яраслава Раманчука. У звароце ідзе гаворка аб мерах, якія мае намер распачаць Раманчук у выпадку абрання яго прэзідэнтам.
Як сцвярджае Раманчук, уся друкаваная прадукцыя, якую раздавалі актывісты АГП, выканана ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international