Нават у нацысцкай Нямеччыне было магчыма даказаць сваю невінаватасць!

2010 2010-08-27T14:24:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

У сучаснай Беларусі невінаваты грамадзянін пазбаўлены такога права. У пацверджанне сваіх высноваў праваабаронца Сяргей Усцінаў прыводзіць разгледжаную суддзёй Савецкага раёну Менску Аксанай Рэлява адміністрацыйную справу ў дачыненні да грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка.

Судзьдзя паверыў паказанням трох супрацоўнікаў міліцыі аб тым, што грамадзкі актывіст у грамадскім месцы лаяўся нецэнзурнай лаянкай, хоць з паказанняў чатырох сведак вынікала адваротнае - актывіст падчас акцыі вёў сябе годна, размаўляе выключна на беларускай мове і ніякіх правапарушэньняў не здзяйсняў.

- Нават калі пайсці насуперак разумнаму сэнсу і выказаць здагадку, што В. Сіўчык ўсё ж такі лаяўся матам, тады трэба прыняць пад увагу склад выстаўленнага яму ў віну правапарушэння - нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы парушае грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выражаюцца ў яўнай непавазе да грамадства. Іншымі словамі, суд павінен ўсталяваць пацярпелых ад такога правапарушэння, да якіх правапарушальнік праявіў відавочную непавагу, - адзначае праваабаронца.

Сяргей Усцінаў лічыць, што ў дадзенай справе суддзя дапусціла відавочнае судовае самавольства. Такога судовага самавольства нябыло нават у нацысцкай Нямеччыне. У пацверджанне сваіх высноваў праваабаронца прыводзіць прыклад Лейпцыгскага працэсу, калі абвінавачаны ў падпале Рэйхстага камуніст Георгій Дзімітраў ў судзе абараняў сябе сам, і быў прызнаны невінаватым.

- Пры такім “незалежным правасуддзі” любога чалавека можна абвінаваціць у чым заўгодна і ён не зможа даказаць сваю невінаватасць. У судзе назіраўся чарговы здзек прадстаўніка беларускай Феміды над законам і здаровым сэнсам, - упэўнены праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international