Мінскі падпольны "Свабодны тэатар" не прызнаецца афіцыйнымі структурамі

2006 2006-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У маскоўскім Цэнтры імя Ўсевалада Мейерхольда адбылася прэзэнтацыя "Свабоднага тэатру". Расейскаму гледачу ўпершыню паказалі спэктаклі "Псыхоз 4.48", "Тэхніка дыханьня ў беспаветранай прасторы" і "Мы. Самаідэнтыфікацыя" паводле п’ес маладых беларускіх драматургаў Канстанціна Стэшыка, Паўла Пражко і Паўла Расолькі.

Разам са "Свабодным тэатрам" у Маскву выправіўся панк-гурт "Тарпач", ляўрэат першай прэміі конкурсу “Басовішча-2004” у Польшчы. Маскоўскія гастролі “Свабоднага тэатру” адбываюцца без удзелу аднаго з заснавальнікаў - драматурга Андрэя Курэйчыка.

Гісторыя “Свабоднага тэатру” пачалася год таму з досьведу Першага беларускага драматургічнага конкурсу. У склад апякунскай Рады конкурсу ўвайшлі экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл і брытанскі драматург Том Стопард, чым заснавальнікі нямала ганарацца. Ад пачатку ўтварэньня “Свабоднага тэатру” ягоныя заснавальнікі – Мікалай Халезін, Андрэй Курэйчык і Натальля Каляда – прэзэнтавалі свой праект як “альтэрнатыўны незалежны рух у культуры Беларусі”. Тэатар не прызнаецца афіцыйнымі структурамі. Летась арганізатары вырашылі аб’яднаць вакол праекту маладых беларускіх драматургаў, чый талент быў адзначаны ўзнагародамі на міжнародных конкурсах. Паводле Мікалая Халезіна, быў разьлік на тое, што ўдасца паставіць драматургію на камэрцыйныя рэйкі.

“Свабодны тэатар” выправіўся ў Маскву, спадзеючыся на цёплы прыём. Прынамсі, у Менску ўжо сфармавалася кола гледачоў, якія чакаюць прэм’ераў у спадзяваньні “разынкі”. Так, дыялёгі будаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі ў п’есе “Мы. Самаідэнтыфікацыя” максымальна набліжаныя да будаўнічага аўралу – з экспрэсіўнай афарбоўкай і моцнымі выразамі.

У зьвязку з тым, што “Свабодны тэатар” афіцыйна не зарэгістраваны, за ім адразу замацаваўся статус падпольнага. Спэктаклі ставяцца без папярэдняй рэклямы ў закансьпіраваных начных клюбах ці на прыватных кватэрах. Падобнае існаваньне хутка надакучыла аднаму з заснавальнікаў тэатра Андрэю Курэйчыку. Малады драматург абвясьціў, што адыходзіць ад “Свабоднага тэатру” і таму зараз ён акцэнтуецца на ўласных праектах., узначальвае тэатральную студыю Ліцэю БДУ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international