Расьцяжка “Стоп 193.1!” – на самай высокай кропцы Беларусі

2010 2010-08-26T12:18:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harasviataja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Асамблеі НДА ўзьняліся на самую высокую кропку краіны з расьцяжкай кампаніі “Стоп 193.1!” – на гару Сьвятую (афіцыйная назва – гара Дзяржынская). З гэтай сымбалічнай акцыі пачынаецца новы этап змаганьня за адмену адыёзнага артыкула Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Гара Сьвятая – вышэйшая кропка ў Беларусі, якая знаходзіцца на ўзроўні 345 мэтраў над узроўнем мора. Менавіта зь яе вяршыні і было вырашана зьвярнуць увагу на праблему абмежаваньня свабоды асацыяцыяў. Удзельнікі акцыі спадзяюцца, што, можа быць, хоць з найвышэйшага пункту Менскага ўзвышша атрымаецца нагадаць уладам пра шматлікія абяцаньні адносна скасаваньня артыкула 193.1 КК РБ.

“Улады неаднаразова казалі пра адмену крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і на міжнародных форумах, і падчас сустрэчаў з высокапастаўленымі эўрачыноўнікамі, - адзначае каардынатарка кампаніі Алёны Валынец. – Аднак да рэальных крокаў у напрамку скасаваньня артыкула 193.1, на жаль, так і не дайшло. Дарэчы, 20 жніўня споўніўся роўна адзін год з моманту першага абяцаньня. Намесьнік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі ў сваім адказе чэскаму аб’яднаньню “Грамадзянская Беларусь” напісаў, што мяркуецца выключэньне нормы пра крымінальную адказнасьць актывістаў незарэгістраваных аб’яднаньняў. Год прайшоў, а нічога не зьмянілася. Зь вяршыні гары хочам нагадаць чыноўнікам, што свае абяцаньні трэба выконваць”.

Актывісты Асамблеі НДА заўпэўнілі, што кампанія “Стоп 193.1!” будзе працягвацца да моманту скасаваньня ганебнага артыкула.

Даведка. Мэта кампаніі Асамблеі “Стоп 193.1!” – скасаваньне артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу, які супярэчыць  Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох і шэрагу іншых міжнародных дакумэнтаў. Да ініцыятывы далучыліся дзясяткі замежных і беларускіх арганізацыяў. Сярод мерапрыемстваў у межах кампаніі –  гэпэнінгі і флэшмобы, тэматычныя круглыя сталы і заявы да дзяржаўных інстытуцыяў, звароты грамадзянаў і замежных арганізацыяў да беларускіх парлямэнтароў, дзе выказваецца занепакоенасьць існаваньнем артыкула 193.1 КК РБ і г.д. На гэты момант Асамблеі НДА вядома пра 17 асобаў, асуджаных паводле артыкула 193.1.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international